Home page Notizie
Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі К…

Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі КІРЫЛА архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы

Дарагія сабраты архіпастыры, пачэсныя айцы-прасвітары, багалюбныя дыяканы, пабожныя інакі і інакіні, браты і сёстры!

У светлае і спасіцельнае свята Уваскрасення Гасподняга сардэчна рады прывітаць Вас натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнага дабравесця:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

У гэтую светлазарную ноч мы перабываем у жыццесцвярджальным усеагульным лікаванні, бо падзея, якая адбылася многа вякоў назад непадалёк старажытнага Іерусаліма, мае прамое дачыненне да кожнага з нас. Больш таго, Уваскрасенне Хрыстова мае сапраўды ўсяленскае значэнне, бо праз яго Спасіцель дараваў магчымасць знайсці благадатнае адзінства з Богам кожнаму, хто адгукнуўся на Яго заклік: “Прыйдзіце, балагаславёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету” (Мф. 25, 34).

Таму мы сёння ўсклікаем разам са свяціцелем Іаанам Залатавустам: “Няхай ніхто не рыдае з-за сваёй убогасці, бо для ўсіх настала Царства!” Святкуючы Светлае Хрыстова Уваскрасенне, мы сведчым правату гэтых слоў, бо кожны чалавек, нават самы апошні грэшнік, выкуплены крывёю Хрыста, мае надзею на спасенне. За нашы грахі, як і за грахі ўсяго чалавечага роду, заплачана каштоўнай крывёю Распятага. Каб успрыняць плады Адкуплення, трэба мець веру і хрысціцца (гл.: Мк. 16, 16). Большасць нашага народа ахрышчана, але як жа мала тых, хто мае веру, здольную змяніць жыццё.

Перамена жыцця ў Хрысце не абазначае толькі перамену да лепшага. Гэта радыкальнае змяненне, якое прыводзіць чалавека да перамогі жыцця і паўнаты быцця (пар.: Ін. 10, 10) як у цяперашнім перабыванні на зямлі, так і ў веку будучым.

І свята Пасхі Гасподняй дапамагае нам выразна адчуць непарыўную сувязь не толькі з падзеямі двухтысячагадовай даўніны, але і з будучай перамогай “праўды вечнай” (пар.: Дан. 9, 24), калі “будзе Бог усё ва ўсім” (1Кар. 15, 28). Мы вучымся бачыць у чалавечай гісторыі ажыццяўленне задумы Тварца, усведамляючы глыбіню “багацця прамудрасці і ведання Божага” (гл.: Рым. 11, 33), якімі Усяшчодры Стварыцель вядзе чалавецтва да спасення.

Уменне глядзець на гісторыю ў святле Уваскрасення Хрыстовага асабліва важна ў цяперашнюю эпоху – эпоху перавагі павярхоўнага погляду на свет, калі надзеі і імкненні чалавека абмежаваны штохвіліннымі клопатамі, і хуткацечны час прымушае нашых сучаснікаў забываць пра тое, што “дні ліхія” (Эф. 5, 16). Жывучы навінамі, страхамі і клопатамі аднаго дня, мы схільны забываць пра самае галоўнае – пра спасенне душы, пра Промысел Божы, добры і дасканалы.

Уваскрасенне ж Хрыстова дазваляе ўсім нам узвысіцца над мітуснёй жыццёвых будняў, каб убачыць сапраўдную веліч Бажэственнай любові, якая дзеля дабра чалавека дайшла нават да крыжа і смерці. Таму нам так важна ўсведамляць, што Сваім Уваскрасеннем Гасподзь абнаўляе чалавечую прыроду, дае ўмацаванне ўнутраных сіл кожнаму хрысціяніну ў яго служэнні Царкве, краіне, грамадству, сям’і, бліжняму.

Немалыя цяжкасці выпадаюць на долю і простага чалавека, і цэлых народаў: людзі сёння па ўсім свеце пакутуюць ад варожасці, войнаў, беднасці, хвароб, адзіноты, жыццёвай неўладкаванасці. Свет кідаецца ў розныя бакі ў пошуках лепшага жыцця, страціўшы надзею знайсці адказ на свае пытанні ў чалавечай логіцы, палітычных тэхналогіях або эканамічных рэцэптах. Царква і сама гісторыя сведчаць: жыць трэба паводле Слова Божага. Тады ў святле Хрыстовага Уваскрасення нам адкрыецца сэнс таго, што адбываецца, і мы набудзем здольнасць адказваць на самыя небяспечныя выклікі сучаснасці.

Няхай Уваскрэслы Спасіцель удыхне і ў нашы душы цвёрды намер следаваць Яго запаведзям!

Будзем дзяліцца адзін з адным радасцю цяперашняй урачыстасці! Сагрэем цяплом сваіх сэрцаў тых, хто сёння пакутуе і церпіць нягоды.

Звернем пасхальнае вітанне да ўсіх людзей: і бліжніх, і дальніх. Будзем без ляноты працаваць дзеля росквіту краін, у якіх мы жывём.

Узношу гарачыя малітвы да Госпада аб дараванні нам жыцця мірнага і дабрадзейнага. Няхай пашле Ён Царкве Сваёй дапамогу і сілу старанна служыць духоўнаму дабру акармляемых Ёю народаў, каб мы ўсе ўзрасталі ў веры, надзеі і любові.

Зноў звяртаю да Вас з глыбіні сэрца свайго ўрачыстае ўскліканне пасхальнай радасці ў Богу, Які перамог смерць і ўваскрасіў з Сабою ўсё чалавецтва:

Хрыстос Уваскрэс!

Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!

ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Масква

Пасха Хрыстова

2010

Condividere:
Sua Santità il Patriarca Kirill incontra l'Ambasciatore dell'Iran in Russia

30.07.2026

Nella festa del Battesimo della Rus', Sua Santità il Patriarca Kirill ha celebrato la Divina Liturgia nella Cattedrale della Dormizione del Cremlino di Mosca

28.07.2026

Il Primate della Chiesa Russa incontra una delegazione dell'Esarcato Patriarcale del Sud-Est Asiatico

18.07.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill presiede la riunione ordinaria del Consiglio ecclesiastico supremo

16.06.2026

Ricevimento presso la Cattedrale di Cristo Salvatore a Mosca in occasione della Giornata della Letteratura e della Cultura Slava e dell’onomastico di Sua Santità il Patriarca Kirill

24.05.2026

Il Primate della Chiesa Russa celebra la Liturgia nella Cattedrale di Cristo Salvatore a Mosca nel giorno della commemorazione dei santi Cirillo e Metodio

24.05.2026

Il Primate della Chiesa Ortodossa Russa partecipa al ricevimento pasquale presso il Ministero degli Affari Esteri della Federazione Russa

22.04.2026

Messaggio pasquale del Patriarca di Mosca e di tutta la Rus’ KIRILL

11.04.2026

Auguri pasquali di Sua Santità il Patriarca Kirill ai Capi delle Chiese cristiane

05.04.2026

Lettera di Sua Santità il Patriarca Kirill a Sua Beatitudine il Patriarca Giovanni X di Antiochia in merito all’attacco degli estremisti contro i cristiani ortodossi nella città siriana di Sqalbiya

01.04.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill invia i saluti al capo della Chiesa Maronita in occasione del 15º anniversario dell’intronizzazione patriarcale

25.03.2026

Nella Domenica della Venerazione della Santa Croce, il Patriarca Kirill ha celebrato la Liturgia nella Cattedrale di Cristo Salvatore

15.03.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill celebra la Divina Liturgia per la Domenica del Trionfo dell’Ortodossia nella Cattedrale di Cristo Salvatore

01.03.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill presiede una sessione del Consiglio Ecclesiastico Supremo

17.02.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill ha preso parte ai XIV Incontri Parlamentari di Natale presso il Consiglio della Federazione

29.01.2026

Il Presidente del DECR partecipa alle celebrazioni patronali presso la Rappresentanza della Chiesa Ortodossa di Antiochia a Mosca

26.07.2026

Il Presidente del DECR incontra i vescovi della Chiesa ortodossa di Antiochia

24.07.2026

Il metropolita Antonij di Volokolamsk incontra i vescovi della Chiesa ortodossa di Cipro

22.07.2026

Il Presidente del DECR incontra il metropolita Timotheos di Bostra, Esarca del Santo Sepolcro di Cipro

21.07.2026

Il metropolita Antonij di Volokolamsk e il metropolita Timotheos di Bostra celebrano la liturgia nella chiesa di San Nicola a Limassol

21.07.2026

Il Presidente del DECR inizia il suo viaggio di lavoro a Cipro

20.07.2026

Il Presidente del DECR ha incontrato l’Abate Primate e membri della Confederazione Benedettina

01.07.2026

Il Presidente del DECR interviene alla sessione plenaria «La famiglia come valore spirituale e morale tradizionale» presso l'Università Statale di San Pietroburgo

23.06.2026

Sua Santità il Patriarca Kirill presiede la riunione ordinaria del Consiglio ecclesiastico supremo

16.06.2026

Il Presidente del DECR ha visitato l’Etiopia

06.06.2026

Il Presidente del DECR ha incontrato i membri della Commissione per il dialogo tra la Chiesa Ortodossa Russa e la Chiesa Etiope

06.06.2026

Il Presidente del DECR ha visitato l’Università “Santissima Trinità” ad Addis Abeba

05.06.2026

Il metropolita Antonij di Volokolamsk ha celebrato un ufficio defunti per i compatrioti in Etiopia

05.06.2026

Il metropolita Antonij ha incontrato i connazionali russi residenti in Etiopia

05.06.2026

Il Presidente del DECR ha visitato l’ospedale russo nella capitale dell’Etiopia

05.06.2026

Page is available in the following languages
Commenti

I campi contrassegnati con * sono obbligatori

Invia un messaggio
Рус Укр Eng Deu Ελλ Fra Ita Бълг ქარ Срп Rom عرب